ЗА ШТО МЫ ВЫСТУПАЕМ
* Дэмакратыя і правы чалавека ў Беларусі
* Міжчалавечыя сувязі паміж ЕЗ і Беларуссю
* Супраць візавых заслонаў! Супраць ізаляцыі!
* Будуйма масты і руйнуйма сцены
* Агульная мінуўшчына Беларусі і Літвы
* Агульная будучыня моладзі Беларусі і ЕЗ
ШТО МЫ РОБІМ
* Публічныя мерапрыемствы
* Маніторынг, лабіяванне
* Ідэі, праекты
* Назіранне за выбарамі
* Інфармацыя, кансультаванне
* Добра бавім час
НАША ГІСТОРЫЯ
2004, 30 жніўня
* Заснаваны Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў (JuBIC)
2005
* Заснавальнікі JuBIC выдаюць кнігу на літоўскай мове «Беларусь: місія выканальная»
2006, сакавік
* Праводзім першы канцэрт N.R.M. у Вільні
2008 - 2009
* Ладзім акцыі і канцэрты салідарнасці з Беларуссю
2009
* Пачынаем ладзіць місіі па назіранні за выбарамі
2009, лістапад
* Знялі фільм BorderLand / Памежжа (з «Белсатам»)
2010, сакавік
*JuBIC – саўладальнік Дома правоў чалавека ў Вільні і чалец міжнароднай Сеткі ДПЧ
2010, верасень
*JuBIC змяняе назву на Belarus Watch (ByWatch)
Мар'яна Суткене (Ільіна)Старшыня
Нарадзілася ў 1986г. ў Вільні. Атрымала адукацыю палітолага-міжнародніка ў Віленскім універсітэце. У ByWatch (тады - JuBIC) прыйшла ў 2005г. ў якасці валанцёра на адзін праект. Пазней актыўна ўцягнулася ў дзейнасць арганізацыі і дарасла да пасады старшыні. Мар'яне падабаеццца працаваць з ініцыятыўнымі людзьмі, якія не толькі калегі, але і блізкія сябры.
Томас Тамілінас Шчыры віленчук з каранямі ў літоўска-беларускім памежжы Томас - заснавальнік ByWatch і актыўны яго сябра. Палітолаг па адукацыі і грамадскі дзеяч па прызванні, ён працуе ў Сойме Літвы, нястомна імкнецца да паляпшэння якасці дэмакратыі, змагаецца за правы прафсаюзаў, меншасцяў, паспалітага люду. Любіць выбары, праекты, апроч таго - бацька траіх дзяцей.
Вадзім Вілейта Выпускнік міжнародных адносінаў і паліталогіі Віленскага універсітэта, літоўска-беларускі журналіст, аналітык і шматмоўны перакладчык, заснавальнік і першы старшыня ЮБІЦ. Жыве з жонкай і дачкой у Вільні, але часта наведвае родную Горадню, куды марыць калі-небудзь паехаць хуткасным еўрапейскім экалагічным цягніком без ніякіх візаў.
Таццяна Бабіч Таццяна з Глыбокага, першую вышэйшую атрымала ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, потым паступіла ў ЕГУ і ў 2005 г. прыйшла ў ByWatch. Цяпер Таццяна на магістратуры ЕГУ даследуе сусветную і беларускую культурную спадчыну, а таксама працуе ў студэнцкай службе.
Анастасія Панасевіч Наста з Лянтварыса, вучыцца ў Інстытуце міжнародных адносінаў і палітычных навук Віленскага універсітэта. У ByWatch з 2008 г. Цікавіцца музыкай, паэзіяй, гісторыяй. Любіць слухаць беларускія песні, асабліва гурт NRM, а таксама чытаць кнігі беларускіх аўтараў, бо лічыць, што беларуская мова выключна прыгожая. Як сябра JuBIC, Анастасія жадае, каб людзі ў Літве маглі пачуць гэтую мову і спазнаць беларускую культуру.
Маючы 5 год журналісцкага вопыту і ступень бакалаўра інфармацыі і камунікацыі ЕГУ, Аляксандра аднолькава цікавіцца пытаннямі развіцця культурнага поля і абароны правоў чалавека ў Беларусі. Як чалец ByWatch, яна імкнецца ўсталяваць міжкультурны дыялог паміж грамадзянамі Беларусі і краінаў ЭЗ, для пераадолення абодвума бакамі падзяляючых іх - камунікацыйных і дзяржаўных - межаў. Аляксандра верыць у вольны свет поўны магчымасцей для кожнага.


