Антывізавы маніфест

За бязвізавую Беларусь!

Шаноўныя суграмадзяне Літвы, Беларусі, Еўропы і свету!  

Заклікаем вас падтрымаць ідэю ўвядзення бязвізавага рэжыму для грамадзян суседкі Еўразвязу – Рэспублікі Беларусь – у Шэнгенскую зону і наадварот. 

Менавіта дасягненне гэтай амбіцыйнай мэты павінна служыць сапраўдным паказчыкам поспеху праграмы “Усходняга партнёрства” – а не колькасць афіцыйных дэкларацыяў і візітаў, праведзеных форумаў, рэалізаваных праектаў ды засвоеных сродкаў. 

Як прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці сваёй краіны, Еўропы і свету, за непрымальны перажытак лічым у ХХІ ст. візавым дротам адмяжоўвацца ад сваіх суседзяў – мірных і адукаваных людзей, якія нікому не нясуць небяспекі. Нежаданне правадыроў і недасведчанасць простых грамадзян у пабудове сучаснай еўрапейскай дэмакратыі – не падстава караць усю краіну.  

Наадварот – мы перакананыя, што менавіта візавы бар’ер і закрытасць беларускай сістэмы – гэта асноўныя перадумовы кансервацыі цяперашняга стану, які не задавальняе ні беларускае грамадства, ні ЕЗ.  

Размовы пра развіццё супрацоўніцтва ў галіне бізнесу, культуры, міжчалавечых кантактаў і грамадзянскай супольнасці так і застануцца размовамі датуль, пакуль элементарная паездка ў госці альбо са справамі будзе патрабаваць папярэдняга праходжання доўгіх і бязглуздых працэдур і/або саліднай сумы грошай (60 еўра для беларусаў – гэта значная частка месяцовага заробку).  

Заклікаем кіраўнікоў Беларусі і Літвы як мага хутчэй дамовіцца аб бязвізавым рэжыме для жыхароў памежжа, які абяцаецца не першы год, а на ўзроўні ЕЗ – аб зніжэнні кошту візаў і спрашчэння бюракратычных фармальнасцяў. У больш аддаленай перспектыве лічым неабходным імкнуцца да поўнага скасавання візавага рэжыму. 

З боку ЕЗ, які заслужана ганарыцца сваёй “мяккай сілай”, прыцягальнай для насельнікаў суседніх краёў – неразумна і недальнабачна сячы галіну, на якой гэтая мяккая сіла грунтуецца.  

Што можа быць больш разбуральным для прывабнага іміджу вольнай аб’яднанай Еўропы, чым твар консульскага працаўніка за шыбай амбасады? Ён раздражнёны і стомлены – бо замест таго, каб годна прадстаўляць сваю дзяржаву, даводзіцца цэлымі днямі выконваць бессэнсоўную тэхнічна-папяровую працу.  

Дзяржаўныя межы былі і будуць, але наша мэта – не дапусціць з’яўлення новай жалезнай, “папяровай” або любой інакшай заслоны.  

Межы не павінны станавіцца непераадольнай перашкодай для нашых ідэяў, мараў і памкненняў! 

Просім усіх неабыякавых злучыць намаганні і выразіць падтрымку шляхам падпісання гэтага маніфесту.

Арганізацыя „Belarus Watch“, Вільня, Літва


Для асобаў:
Вашае імя:
Вашае прозвішча:
Не паказваць імя
Ваша краіна і мясцовасць:
Арганізацыя (калі маеце): (неабавязкова да запаўнення)
Кантакты (не будуць выстаўляцца на старонцы): (неабавязкова да запаўнення)


Для арганізацыяў:
Назва:
Не паказваць імя
Краіна:
Кантакты (не будуць выстаўляцца на старонцы): (неабавязкова да запаўнення)

#864, 2012.05.11 11:05:56, Laura Gintalaitė, Švedija, Linköping,
#863, 2012.05.08 16:59:14, Anna Pira, Poland, Warsaw,
#862, 2012.04.17 19:54:52, Александр Глебик, Гродно,
#861, 2012.04.15 22:20:50, Імя не паказваецца, Lietuva,
#860, 2012.04.15 22:00:12, Імя не паказваецца, Germany, Berlin,
#859, 2012.04.12 14:06:51, Міхась Сулкоўскі, РБ, м. Радашкавічы,
#858, 2012.04.09 11:32:19, Olga Belskaya, Беларусь, Менск, New Faces
#857, 2012.04.09 11:27:47, Дзмітрый Дабравольскі, Беларусь, Ратамка,
#856, 2012.04.07 12:43:24, Oleg Rutkouski, Belarus, Radoshkovichi
#855, 2012.03.23 21:59:57, Маша Минкевич, Беларусь,
#854, 2012.03.21 14:55:37, Daria Suhorukova, Belarus, Minsk,
#853, 2012.03.19 00:29:29, Andrei Lahunou, Belarus, Vitebsk, EHU
#852, 2012.02.20 17:44:49, Олег Бабец, Беларусь, Копыльск.р-н.,
#851, 2012.02.19 21:51:50, Андрусь Цянюта, Гомель, Малады Фронт
#850, 2012.02.13 19:46:21, Vital Kulikou, UK, Manchester,
#849, 2012.02.07 17:51:23, Імя не паказваецца, Минск,
#848, 2012.02.05 10:18:21, Александра Г, Украина, Киев,
#847, 2012.01.31 22:14:13, Яўген Канавалаў, Беларусь, Менск,
#846, 2012.01.31 19:20:58, Імя не паказваецца, Мінск, Беларусь,
#845, 2012.01.31 19:19:37, Вольга Гарэлька, Беларусь,Мiнск,
1 2 3 4 5 »