Назіранне за выбарамі
Добра вядома, што сапраўдных выбараў у Беларусі няма.
«Выбарамі» называецца фармальная савецкая працэдура па прызначэнні афіцыйнага кандыдата. Альтэрнатыўныя кандыдаты шляхам грубай падтасоўкі адфільтроўваюцца.
Вядома ж, незалежных назіральнікаў на выбарчых участках улады не чакаюць. Аднак менавіта яны могуць адыграць істотную ролю ў змяненні цяперашняй заганнай практыкі.
Belarus Watch – арганізацыя, якая імкнецца паспрыяць стварэнню ў Беларусі незалежнай супольнасці маладых прафесійных назіральнікаў за выбарамі.
Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» быў распачаты студэнтамі ЕГУ. З 2009 г. праект ажыццяўляе JuBIC (цяпер– Belarus Watch) сумесна зпартнёрамі з Беларусі, Літвы і Нарвегіі.
Праект, які ладзіцца трыма арганізацыямі – Belarus Watch, Беларускім Домам правоў чалавека ў Вільні, ЕГУ, прапануе унікальную магчымасць пераняць досвед міжнародных назіральнікаў і набыць практычныя навыкі шляхам назірання за выбарамі ў суседніх краінах.
Наведваючы выбары ў Літве, Польшчы, Украіне, Грузіі, Нарвегіі і інш. краінах, маладыя беларусы асвойваюць еўрапейскія стандарты правядзення справядлівых і дэмакратычных выбараў.
Набыўшы добрыя тэарэтычныя веды і маючы афіцыйную акрэдытацыю, удзельнікі праекту вучацца вызначаць розныя віды парушэнняў «на месцы». Досвед такой працы за мяжой дае ім упэўненасць у сабе і разуменне, як павінны быць арганізаваныя «сапраўдныя выбары».
Не малаважна і тое, што ўдзел ў праекце прадстаўнікіоў літоўскага, нарвежскага і шведскага студэнцтва спрыяе міжкультурнаму абмену.
Фармат праекту дазваляе спалучыць экспертныя веды выбітных палітолагаў, досвед актыўных назіральнікаў і шчырыя намаганні простых удзельнікаў, што ў суме ідзе на карысць паляпшэння сітуацыі ў краіне.
На красавік 2011 г. ў рамах праекту ўжо адбылося 11 місій па назіранню: у Нарвегіі (верасень 2007 і верасень 2009), Швецыі (верасень 2010), Грузіі (травень 2008), Літве (кастрычнік 2008 і травень 2009), Латвіі (кастрычнік 2010), Эстоніі (сакавік 2011), Польшчы (чэрвень 2010), ва Украіне (студзень 2010) і ў Беларусі (красавік і снежань 2010).
Праект фінансуе Міністэрства замежных спраў Нарвегіі.
Больш дакладную інфармацыю аб праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» можна знайсці на афіцыйным сайце праекта www.eotp.info.
Кантактная інфармацыя:
Анастасія Матчанка, кіраўніца праекту
+370 671 33 879
skype:anastasiya_matchenko


