18.00 - 18.20 - візавая гісторыя " Падзеленая сям’я" (Visa Story "Broken Family");
18.20 - 18.40 - візавая гісторыя " Прастора Яны" (Visa Story "Yana's Space");
18.50 - 20.00 - абмеркаванне фільма, асабістых візавых гісторый удзельнікаў прагляду.
Фільмы Visa Stories распавядаюць аб тым, як візавы рэжым паміж Беларуссю і Еўропай руйнуе мары, разрывае сямейныя сувязі, перашкаджае развіццю культуры і чалавечых адносін.
Першы фільм – “Падзеленая сям’я”- гісторыя сям’і, якая праз створаны штучны бар’ер – візавы рэжым- не мае магчымасьці аб’яднацца.
Другі фільм – “Прастора Яны”- гісторыя маладой і таленавітай дзяўчыны, якая не мае магчымасці да творчага развіцця і супрацоўніцтва з людзьмі з іншых краін, бо не можа атрымаць візу. У яе столькі планаў, столькі жаданняў, але візавы бар’ер кожны раз ўносіць свае карэктывы.
Запрашаем!