11 лютага ў Брэсце на офісе АРР “Дзедзіч” адбыўся семінар у межах кампаніі “Без візы”, а таксама відэапрагляд на тэму “Выявы Еўропы”. Удзельнікі даведаліся шмат інфармацыі аб прычынах існавання візавага рэжыму, розных тыпах віз і этапах іх спрашчэння, а таксама атрымалі карысныя парады. Акрамя таго, пад час семінара праводзіліся розныя гульні - як ралявыя, так і рухомыя.
Відыяпрагляд быў не менш цікавы. У межах семінара было паказана 25 кароткаметражных фільмаў з розных краін Еўропы, якія рознабакова адлюстроўвалі сітуацыю ў ЕС.
Вялікі дзякуй валанцёрам кампаніі "Без візы" за актыўнасць!